Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы

         21 лютага ў нашай дашкольнай установе ў кожнай групе былі арганізаваны выставы дзіцячай мастацкай літаратуры на роднай мове “Вітаю цябе, беларуская кніга”. Выхавацелямі дашкольнай адукацыі былі сабраны творы розных аўтараў і жанраў: казкі, лічылкі, загадкі, апавяданні. На выставах былі прадстаўлены і часопісы на роднай мове: “Матуліна сонейка”, “Ду-ду”. І дзеці, і бацькі змаглі пазнаёміцца з разнастайнасцю твораў на беларускай мове.

       У Дзень беларускай мовы быў праведзены традыцыйны ва ўстанове літаратурны конкурс “Беларусь сінявокая”, у якім удзельнічалі дзеці розных узростаў. З асаблівай выразнасцю, пяшчотай і мілагучнасцю дзеці расказвалі вершы на беларускай мове.

Разделы сайта